У адпаведнасці з планам у сераду, 19 чэрвеня, на тэрыторыі пляцоўкі філіяла «Завод Хімвалакно» будзе праведзена двухэтапнае комплекснае вучэнне. Адпрацоўвацца будуць дзеянні органаў кіравання, сіл і сродкаў аб'ектавага звяна ААТ «Гродна Азот» галіновай падсістэмы ДСНСіГА пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.
У мерапрыемствах прымуць удзел члены камісіі па надзвычайных сітуацыях і кіруючы склад сіл ДСНСіГА, асабовы склад фарміраванняў грамадзянскай абароны, пазаведамасная ахова, ПАВА-5 і работнікі асобных цэхаў філіяла «Завод Хімвалакно».
Будзе задзейнічана сістэма абвесткі (сірэна).