Паважаныя калегі і ветэраны ААТ «Гродна Азот»!
Сёння асаблівы дзень — Дзень нараджэння прадпрыемства. Гэта свята не толькі для калектыву гродзенскіх хімікаў, але і для ўсёй краіны, бо гісторыя «Гродна Азот» — гэта частка гісторыі Беларусі ў святле асваення новых тэхналогій, станаўлення прамысловай і харчовай бяспекі, фарміравання высокапрафесійных спецыялістаў. За дзесяцігоддзі напружанай працы пабудаваны трывалы фундамент, на якім сёння мы ўзводзім новыя вяршыні поспеху.
Наперадзе новая пяцігодка і новыя гарызонты, дзе ў прыярытэце — моцная дзяржава і дабрабыт беларускага народа. Мы ўступаем у важны перыяд з амбіцыйнымі планамі па памнажэнні патэнцыялу айчыннай хімічнай прамысловасці, укараненні сучасных тэхналогій, што павышаюць эфектыўнасць вытворчасці, якасць прадукцыі і экалагічную бяспеку. Для гэтага ўжо сёння рэалізуюцца праекты, якія стануць апорай будучыні прадпрыемства і ўсёй галіны на доўгія гады.
Гэтыя мэты — наша агульная місія, наш унёсак у будучыню Рэспублікі Беларусь. Кожны дзень мы пішам новыя старонкі гісторыі «Гродна Азот», і кожная з іх напоўнена працай, адказнасцю і адданасцю справе.
Паважаныя ветэраны! Вашы рукі і сэрцы заклалі аснову, на якой мы будуем будучыню. Няхай здароўе і энергія заўсёды будуць з вамі, а гонар за роднае прадпрыемства сагравае душу.
Дарагія калегі! Дзякуй за праяўленыя стараннасць, вытрымку і прафесіяналізм. Асобныя словы адрасую маладым спецыялістам: менавіта вам належыць несці сцяг «Гродна Азот» у будучыню. Беражыце традыцыі, цаніце сучаснасць і смела рухайцеся наперад!
З Днём нараджэння, «Гродна Азот»! Са святам, гродзенскія хімікі!